Новости проекта
Образовательная платформа ЭФФОР
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 73 человека

Парады бацькам,ці вучымся разам з дзецьмі гаварыць па-беларуску!

Дата: 2 декабря 2019 в 19:38

ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ! 

У практыку работы нашай дашкольнай установы 
па чацвяргах уведзены беларускамоўны дзень. 
Просім вас 
 у гэты дзень размаўляць 
 з дзецьмі і дарослымі 
на беларускай мове!!! 
Парады бацькам,ці вучымся разам з дзецьмі гаварыць па-беларуску! 

Родная мова, якой авалодваюць дзеці ў зносінах з дарослымі, з'яўляецца галоўным сродкам засваення імі культуры свайго народа, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. У родным слове, па сцвярджэнні вялікага рускага педагога К. Д. Ушынскага, народ клапатліва захоўвае "ўвесь след свайго духоўнага жыцця". Матчына мова, мова бацькоў, продкаў з'яўляецца і сродкам, і зместам духоўнага развіцця асобы чалавека. 

Большасць дашкольнікаў у нашай рэспубліцы выхоўваецца ў рускамоўных сем'ях, а яшчэ значная частка ў сем'ях, дзе размаўляюць на так званай "трасянцы" - сумесі беларускай і рускай моў. Гэта прыводзіць да ўзнікнення з'явы інтэрферэнцыі - "засметчанасць" мовы: пранікнення ў рускае маўленне беларусізмаў, а беларускае - русізмаў. Напрыклад, гаворачы па-руску, ужываюць беларускія словы(сварила бурак), граматычныя формы, уласцівыя беларускай мове (гулять с папам), дапускаюць арфаэпічныя і фанетычныя памылкі (рымень, дзевачка). Часта дзеці паралельна ўжываюць агульныя па значэнні словы абедзвюх моў (кукла і лялька, сапожки і боты, картинка і малюнак, играть і гуляць і інш.). 

Паколькі адсутнічае граматнае беларускамоўнае асяродзе, у якім нашы дзеці маглі б самастойна засвойваць нормы і правілы маўлення, дарослыя павінны спецыяльна арганізоўваць мэтанакіраванае навучанне дзяцей беларускай мове праз даступныя віды дзіцячай дзейнасці. 

Паважаныя бацькі, мы не сумняваемся, што вы зацікаўлены ў тым, каб ваша дзіця ў будучым паспяхова засвойвала школьную праграму. А рыхтаваць яго да навучання ў школе неабходна як мага раней. Тым больш, што адукацыйны працэс у нашай школе ажыццяўляецца таксама на беларускай мове. 

Прапануем вам матэрыял, які можна выкарыстоўваць для заняткаў з дзецьмі дома 

  • Гульні і практыкаванні па тэме "Жывёлы" 

https://content.schools.by/detsadmir/library/%D0%B6%D1%8B%D0%B2%D1%91%D0%BB%D1%8B.docx

  • Гульні і практыкаванні па тэмах "Зіма", "Зімовыя забавы" 

https://content.schools.by/detsadmir/library/%D0%97%D1%96%D0%BC%D0%B0.docx

  • Гульні і практыкаванні па тэме "Адзенне. Абутак. Галаўныя ўборы"

https://content.schools.by/detsadmir/library/%D0%90%D0%94%D0%97%D0%95%D0%9D%D0%9D%D0%95.docx 

  • Гульні і практыкаванні па тэме "Наша цела. Прадметы гігіены" 

https://content.schools.by/detsadmir/library/%D0%A7%D0%90%D0%A1%D0%A2%D0%9A%D0%86_%D0%A6%D0%95%D0%9B%D0%90.docx

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.